№ | Слайд | Текст |
1 |
 |
Культурна-нацыянальнае жыццё рэспублікі (1965-1985) |
2 |
 |
ЗместПартыйнае кіраўніцтва культурай Развіццё народнай адукацыі Узмацненне прынцыпу партыйнасці ў літаратуры і мастацтве Пытанні для самакантролю |
3 |
 |
Партыйнае кіраўніцтва культурайУ партыйным кіраўніцтве культурай наглядалася пэўная цыклічнасць: перыяды ганенняў на інтэлігенцыю змяняліся перыядамі адноснай дэмакратызацыі, лібералізацыяй у культурным жыцці. У адрас інтэлігенцыі пасыпаліся абвінавачванні ў размыванні ідэйных каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці ў літаратуры і мастацтве. Ужо ў другой палове 60-х гг. рэзка ўзмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця. У рэспубліцы клопатамі партыі на першае месца была пастаўлена марксісцка ленінская адукацыя, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з яго камуністычным светапоглядам. Вывучаліся ў першую чаргу гісторыя КПСС і КПБ, палітычная эканомія, філасофія, навуковы камунізм. |
4 |
 |
Развіццё народнай адукацыіНародная адукацыя развівалася ў гэтыя гады пад непасрэдным уплывам працэсаў, якія характарызавалі ўнутрыпалітычнае жыццё краіны: стварэнне ўражання велічнасці планаў і здзяйсненняў партыі ў імя народа і прагрэсу, паспяховага будаўніцтва камунізму. А такія планы непазбежна патрабавалі і развіцця адукацьі. Галоўным дасягненнем у развіцці народнай адукаыі з'явіўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, які адбыўся ў рэспубліцы ў другой палове 70-х гадоў. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму, пашыралася выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання. Абнавіўся змест і метады навучання ў малодшых класах, а пачатак сістэматычнага выкладання асноў навук быў перанесены з 5 га ў 4-ы клас. |
5 |
 |
Побач з атрыманнем адукаццыі вучні рыхтаваліся да ўдзелу ўпрадукцыйнай працы ў розных галінах народнай гаспадаркі. Узмацненне ў гэтыя гады цэнтралізаванага кіраўніцтва краінай вяло да ўшчамлення нацыянальных інтарэсаў у справе адукацыі. Нават вызначэнне колькасці гадзін на вывучэнне беларускай мовы, гісторыі Беларусі ажыццяўлялася ў Маскве. У жыцці і дзейнасці школы адмоўны ўплыў аказваў фармалізм, які асабліва ўзмацніўся ў сувязі з патрабаваннямі даць усім маладым людзям сярэднюю адукацыю. У 1985 годзе ў параўнанні з 1965 годам больш як у 3 разы павялічылася ў іх колькасць навучэнцаў. Павялічыўся выпуск спецыялістаў і з вышэйшай адукацыяй. У рэспубліцы ў 1985 годзе дзейнічала 33 ВНУ, у якіх навучалася 182 тыс. студэнтаў. |
6 |
 |
Узмацненне прынцыпу партыйнасці ў літаратуры і мастацтве3 канца 60-х гадоў беларуская літаратура перажывала складаны час свайго развіцця. У партыйных патрабаваннях да літаратуры зноў на першае месца вылучалася ідэйная накіраванасць твораў, іх адпаведнасць устаноўкам партыі па камуністычнаму выхаванню чалавека. Імкненне да асвятлення рэальнай праўды жыцця, праўды гісторыі асабліва ўласціва было беларускай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Жудасныя факты недаверу да людзей, якія ў час вайны апынуліся пад немцамі, прывёў С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці «Зона маўчання». Выйшла «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, у якой сучаснасць і былыя партызанскія справы пададзены ў глыбокім філасофскім асэнсаванні вайны наогул. |
7 |
 |
Апавяданні аб зверствах фашыстаў на зямлі беларускай ёсць у кнізе ААдамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка «Я 3 вогненнай вёскі...». Значна пашырылася ў гэтыя гады літаратура пра У. I. Леніна, на тэму рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. З'явіліся аповесці I. Шамякіна «Браняпоезд Ленін», «Лёс майго земляка», апавяданне П. Броўкі «Разам з камісарам» і інш. У 1974 годзе сатырычная камедыя К. Крапівы «Брама неўміручасці», якая крытыкавала мяшчанства як зло ў нашым жыцці, была ўдастоена дзяржаўнай прэміі БССР. У 70-я гады найбольш вядомай стала дзейнасць кінастудыі “Беларусьфільм”, якая выпусціла шмат фільмаў, у тым ліку прысвечаных ваеннай тэматыцы. |
8 |
 |
К. Крапіва |
9 |
 |
У беларускім выяўленчым мастацтве панавала ў той час ленініянаБылі створаны і тэматычныя карціны аб вайне, напрыклад, «Пакаранне смерцю», «Партызанская мадонна» М. Савіцкага. Ім жа быў створаны цыкл карцін "Лічбы на серцы", прысвечаны вязням фашысцкіх лагераў смерці. Сярод манументальнага мастацтва асабліва вылучаюцца мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», адкрытыя ў 1969 г. (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў і інш.), комплекс «Брэсцкая крэпасць герой», помнікі Якубу Коласу (1972 г, скульптар 3. Азгур) і Янку Купалу (1972 г.,скульптуры А. Анікейчык, Л. Гумілёўскі) у Мінску. |
10 |
 |
М. СавіцкіПартызанская мадонна. 1978г. |
11 |
 |
Савіцкі М.А. Хлеб новага ўраджая1972 г. |
12 |
 |
Скульптар С. Селіханаў працуе над макетам цэнтральнай фігурымемарыяльнага комплексу “Хатынь” |
13 |
 |
Помнік Я. Коласу ў МінскуСкульптар З. Азгур |
14 |
 |
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”25 верасня 1971г. |
15 |
 |
Асобае месца ў выяўленчым мастацтве займае творчасць А. Ісачова,талент і арыгінальнасць якога прабівалі сабе шлях праз замежжа і толькі пасля смерці. А ўсё таму, што як мастак ён сфарміраваўся пад уплывам розных мадэрнісцкіх плыняў і з-за гэтага не ўпісваўся ў прызнаныя ў афіцыйных колах рамкі. Не зрабілі ўражання на цэнзараў ад культуры нават такія яго карціны, як «Апостал Пётр», «Малітва», «Нацюрморт з люстэркам» (з серыі«Магія»), «Выгнанне з раю» і іншыя, а іх было звыш 500. I ўсё гэта паспеў ён за сваё кароткае жыццё, якое абарвалася ў 32 гады. |
16 |
 |
Асабісты лёс Марка Шагала не быў такі трагічны, як А. ІсачоваЁн пражыў доўгае жыццё, у асноўным у Францыі, куды паехаў у першыя гады пасля рэвалюцыі і памёр у 1985 годзе, але прызнанне ў сябе на Радзіме атрымаў толькі ў апошнія гады, калі краіна стала на дэмакратычны шлях развіцця. |
17 |
 |
Пэн Ю.М. Партрэт Марка Шагала |
18 |
 |
Данцыг М.В. Пра Вялікую Айчынную… 1968 г |
19 |
 |
Вашчанка Г.Х. Маё Палессе1971 г. |
20 |
 |
Данцыг М.В. Мой горад дрэўні, малады1972 г. |
21 |
 |
ВывадКультура Беларусі ў 70-я — пачатку 80-х гадоў зрабіла новы крок у сваім развіцці, асабліва праз творчасць яе таленавітых сыноў і дачок. Аднак увогуле яна знаходзілася пад прамым партыйным уздзеяннем, што сказалася на адлюстраванні дзеячамі культуры савецкай рэчаіснасці і недастатковасці ўвагі да нацыянальна-культурных асаблівасцей беларускага народа. Не падтрымлівалася ў Беларусі і сучаснае мастацтва з яго рознымі мадэрнісцкімі плынямі. |
22 |
 |
Таталітарная палітычная сістэма1) Узмацненне ролі партапаратнай улады: а) падбор і расстаноўка кадраў; б) наменклатурны пералік кіруючых пасад. 2) Рэгуляванне саставу Саветаў па полу, узросту, партыйнасці, сацыяльнай прынадлежнасці. 3) Кантроль за сродкамі масавай інфармацыі. 4) Безальтэрнатыўныя выбары. 5) Дзяржзаказы на пастаноўку фільмаў, напісанне літаратурных твораў на“вытворчую” тэматыку. 6) Падпарадкаванне КПСС прафсаюзаў, камсамола і інш. грамадскіх арганізацый. 7) Рост цэнзуры. Высылка з СССР дзеячаў культуры. 8) Канстытуцыя 1977г. абвяшчала аб пабудове агульнанароднай дзяржавы, замацаванні кіруючай ролі КПСС. |
23 |
 |
Пытанні для самакантролюВыберыце правільны варыянт адказу. 1. М. Хрушчоў быў зняты з пасады першага сакратара ЦК КПСС у: а) 1962 г.; б) 1963 г.; в) 1964 г.; г) 1965 г. 2. Гады кіраўніцтва рэспубліканскай партыйнай арганіза- цыяй П. Машэравым: а) 1962-1980 гг.; б) 1964-1982 гг.; в) 1965-1970 гг.; г) 1965-1980 гг. 3. Застойным перыядам у сацыяльна-эканамічным развіцці БССР называюць: а) канец 40 - першая палова 50-х гг.; б) канец 50 - першая палова 60-х гг.; в) другая палова 60 - пачатак 70-х гг.; г) 70-я - першая палова 80-х гг. |
24 |
 |
4. Канстытуцыя БССР была прынята ў: а) 1965 г.; б) 1970 г.; в) 1978 г; г) 1982 г. 5. Аўтарам рэформы 1965 г. быў: а) П. Машэраў; б) А. Касыгін; в) Л. Брэжнеў; г) К. Мазураў. 6. Аўтарам апавядання "Жураўліны крык" з'яўляецца: а) А. Адамовіч; б) В. Быкаў; в) Я. Брыль; г) У. Караткевіч. 7. Навучальныя ўстановы, якія рыхтавалі рабочых, называліся: а) каледжы; б) інстытуты; в) тэхнікумы; г) прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. |
«Культурна-нацыянальнае жыццё рэспублікі (1965-1985)» |
http://900igr.net/prezentacija/istorija/kulturna-natsyjanalnae-zhytstsjo-respublk-1965-1985-207675.html